Дзяржаўным органам, які кантралюе і каардыніруе рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў Любанскім раёне, з'яўляецца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама, які забяспечвае стварэнне аптымальных сацыяльна-эканамічных, прававых і арганізацыйных умоў для максімальнага развіцця патэнцыялу маладога пакалення.
Моладзевая палітыка ў Любанскім раёне рэалізуецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 г. № 65-З «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі» і іншымі актамі заканадаўства. На падставе заканадаўчых актаў штогод распрацоўваецца План мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі на тэрыторыі раёна.
Адрас: г. Любань, вул. Першамайская, 24а, к. 1.15
Тэлефон: (801794) 64-4-86
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны спецыяліст аддзела Юлія Дзмітрыеўна Хацько
Працаўладкаванне ў складзе студэнцкіх атрадаў
Калі ты хочаш зарабіць грошы, цікава і з карысцю правесці час, паспрабаваць сябе ў той ці іншай прафесіі, тады студэнцкія атрады – гэта твой выбар! Запоўніць анкету-заяўку на ўступленне ў студэнцкі атрад можна тут: Анкета. Адпраў сваю анкету-заяўку па адрасе: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Ільготны крэдыт для маладых спецыялістаў
ДАКУМЕНТЫ, якія прадстаўляюцца для ўключэння ў спіс маладых спецыялістаў – выпускнікоў дзяржаўных сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў на набыццё спажывецкіх тавараў (у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2000 года № 631 «Аб дадатковых мерах па павышэнню заработнай платы і прадастаўленню льготных крэдытаў асобным катэгорыям работнікаў»)
- Заява (узор прыкладаецца)
- Хадайніцтва з месца працы (узор прыкладаецца)
- Копія дакумента аб размеркаванні (накіраванні для праходжання службы), завераная аддзелам кадраў арганізацыі
- Копія дыплома, завераная аддзелам кадраў
- Копія пасведчання аб нараджэнні
- Копія пасведчання аб шлюбе (у выпадку змены прозвішча)
- Даведка з месца жыхарства абодвух бацькоў
- Даведка з месца жыхарства маладога спецыяліста
Кантактны тэлефон для атрымання дадатковай інфармацыі: (8 01794) 64-4-86
Больш падрабязную інфармацыю аб умовах прадастаўлення льготнага крэдыту: https://belarusbank.by/ru/fizicheskim_licam/kredit/soft-lending/kredit_molodym_specialistam