Кантакты

г. Любань, 223812, вул. Першамайская, 24a

8-017-94-59-8-11 Гарачая лінія

142 даведачная служба "Адно акно"

isp@lyuban.gov.by для дзелавой перапіскі

8-017-94-67-6-56 прыёмная

Рэжым работы
Рэжым работы
  • пн
  • аў
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • нд
8:30-13:00 | 14:00-17:30

×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 351

Любанскае раённае спажывецкае таварыства

Любанскае раённае спажывецкае таварыства створана 26.10.1995 г. на базе Любанскага раённага спажывецкага саюза (райспажыўсаюза).

Любанскае раённае спажывецкае таварыства з'яўляецца юрыдычнай асобай, некамерцыйнай арганізацыяй, створанай у форме спажывецкага таварыства, мае самастойны баланс, разліковы рахунак і іншыя рахункі ў банках, пячатку, штамп.

На добраахвотнай аснове ўваходзіць у склад Мінскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў і ў Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў.

Месца знаходжання – в. Сарачы, вул. Савецкая, д. 2, Любанскі раён, Мінская вобласць.

Старшыня праўлення– Корбут Мікалай Іванавіч.

У склад Любанскага райспажыўтаварыства ўваходзяць:

  • Апарат кіравання райспажыўтаварыства
  • УП «Любанскі каапторг» - дырэктар Гомза Ала Аляксандраўна
  • УП «Любанскі кааппрам» - дырэктар Архіпенка Уладзіслаў Валер'евіч

Асноўныя напрамкі дзейнасці

Асноўнымі відамі дзейнасці райспажыўтаварыства з'яўляюцца: гандаль, грамадскае харчаванне, нарыхтоўкі, прамысловасць.

Колькасць насельніцтва, які абслугоўваецца спажывецкай кааперацыяй 32 тыс. чалавек. Пайшчыкам Любанскага райспажыўтаварыства з'яўляюцца 8820 жыхара раёна.


Гандаль

Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва раёна ажыццяўляюць праз 101 магазін з гандлёвай плошчай 11253. кв. м., што складае на 1000 жыхароў 352 кв.м. 63 магазіны размешчаны ў сельскай мясцовасці. Гандаль нехарчовымі таварамі арганізавана ў 23 спецыялізаваных магазінах, харчовымі таварамі ў 34 магазінах, таварамі паўсядзённага попыту – у 44 магазінах. Абслугоўванне жыхароў 92-х населеных пунктаў з агульнай колькасцю жыхароў 2250 чалавек ажыццяўляюць тройчы ў тыдзень чатыры аўтамагазіны.


Грамадскае харчаванне

Функцыянуюць 11 агульнадаступных аб'ектаў грамадскага харчавання на 655 пасадачных месцаў, у тым ліку 5 аб'ектаў на 292 пасадачных месцы размешчаны ў сельскай мясцовасці.


Нарыхтоўкі

Працу нарыхтоўчай дзейнасці Любанскага райспажыўтаварыства забяспечваюць 5 прыёма-нарыхтоўчых пункты, з якіх 3 размешчаны ў сельскай мясцовасці, 100 магазінаў ажыццяўляюць нарыхтоўку сельскагаспадарчых прадуктаў і сыравіны. Маецца бульбасховішча на 500 тон, халадзільнік на 100 тон


Прамысловасць

Асноўнымі відамі вытворчасці спажывецкіх тавараў з'яўляецца:

  • вытворчасць хлеба і хлебабулачных вырабаў (дзейнасць ажыццяўляецца праз працу хлебазавода УП «Любанскі кааппрам» - адзінага вытворцы хлебабулачных вырабаў на тэрыторыі раёна з магутнасцю 17 тон у суткі);
  • вытворчасць мяса (дзейнасць ажыццяўляецца праз працу скотаубойнага пункта, магутнасцю 4 тоны ў змену, цэха мясных паўфабрыкатаў, магутнасцю 0,3 тоны у змену);
  • перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі і замарозка ягад;
  • вытворчасць швейных вырабаў (дзейнасць ажыццяўляецца праз работу швейнага цэха).

Пералік крам сістэмы райспажыўтаварыства

Паслугі райспажыўтаварыства

Медыя