Кантакты

г. Любань, 223812, вул. Першамайская, 24a

8-017-94-59-8-11 Гарачая лінія

142 даведачная служба "Адно акно"

isp@lyuban.gov.by для дзелавой перапіскі

8-017-94-67-6-56 прыёмная

Рэжым работы
Рэжым работы
  • пн
  • аў
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • нд
8:30-13:00 | 14:00-17:30

×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 351

Геральдыка

Cцяг

Сцяг горада Любані і Любанскага раёна ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у ніжняй частцы якога размешчаны дзве роўнавялікія паласы: верхняя жоўтага і ніжняя чырвонага колеру, кожная з якіх складае 1/10 шырыні сцяга. У цэнтры палотнішча на блакітнай паласе размешчана стылізаваная жоўтая кветка, на лістахі якой дзве птушкі з паднятымі крыламі таго ж колеру.


Герб

Герб горада Любань мае ўласцівую для гербаў гарадоў Беларусі форму шчыта з традыцыйным для беларускай геральдыкі блакітным фонам. Форма герба дзеліцца на тры часткі і мае блакітную афарбоўку верхняй часткі, ніжняй — чырвоная і залацістая. Блакітны колер герба сімвалізуе багацце Любанскага краю рэкамі, азёрамі і іншымі вадаёмамі. На гербе размешчаны сіметрычны малюнак залатога чароту з двума залатымі птушкамі. Малюнак птушак сімвалізуе духоўную культуру народа (сардэчнасць, гасціннасць, аптымізм, каханне) і асацыіруецца з вобразамі традыцыйнага для Любанскага раёна народнага мастацтва маляваных дываноў.

Чырвоны колер на гербе азначае колер, які выкарыстоўваўся на родавых гербах князёў Алелькавічаў, а залаты колер — Радзівілаў. Залаты колер падкрэслівае каштоўнасць прыродных багаццяў Любаншчыны.

Медыя