Адрес: ул. Первомайская 24a, г. Любань, 223812

Телефон/факс:+375-1794-59811+375-1794-67656

Телефон "Горячей линии" райисполкома 8-017-94-59-8-11

Единый телефонный номер справочной службы "одно окно": 142

Режим работы

e-mail: isp@lyuban.gov.by (для деловой переписки)

Электронные обращения - для обращений граждан и юридических лиц

 

Главная / Oтдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи / Культура / Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Любанская дзіцячая школа народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”

Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Любанская дзіцячая школа народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”

Дырэктар установы: Серавокая Любоў Пятроўна 
Адрас: г.Любань, вул.Першамайская, 20
Тэл./факс: (801794) 55-3-67

Рэжым работы: панядзелак - пятніца з 9.00 да 20.00, абед з 13.00 да 14.00, субота  з 9.00 да 18.00, нядзеля выхадны

Электронны адрас:  lyuban.remesla@lyuban.gov.by 

Асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб:

Серавокая

Любоў Пятроўна

дырэктар

вул.Першамайская, 20,

тэл. 55367

1-ы,4-ы панядзелак месяца,

з 8.00 да 13.00

Старонка ў сацыяльнай сетцы Instagram

 З гісторыі. Любанская школа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва створана ў 2012 годзе.  Школа з’яўляецца малакамплектнай установай дадатковай адукацыі дзяцей, падлеткаў і моладзі з напоўненасцю груп ад трох да шасці чалавек і рэалізуе адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей, падлеткаў і моладзі мастацкага профілю ў сферы культуры з вывучэннем вучэбных прадметаў, вучэбных дысцыплін на павышаным узроўні.

Мэты і задачы ўстановы

         Навучанне арганізавана  па сямі рамесных накірунках:

Рамесны накірунак

Настаўнікі

Мастацкая кераміка і ганчарства

Насановіч Міхаіл Аркадзьевіч
Лагун Лілія Аляксандраўна

Мастацкая разьба па дрэве

Брагінец Генадзій Мікалаевіч

Бондарства

Казлоўскі Мікалай Мікалаевіч

Мастацкае лозапляценне

Кандрацьеў Яўген Аляксандравіч

Мастацкае саломапляценне

Астрэйка Надзея Іванаўна

Мастацкая вышыўка і касцюм

Каваленка Таццяна  Сяргееўна
Січынава Вольга Аляксандраўна

Ручны роспіс

Кудраўцава Марыя Міхайлаўна

Абавязковымі праграмнымі прадметамі (незалежна ад абранага рамеснага накірунка) з’яўляюцца: малюнак, жывапіс, кампазіцыя (настаўнікі: Сарнаўская Ксенія Паўлаўна, Яковіч Анастасія Пятроўна). 

У дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі “Любанская дзіцячая школа народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва” навучаецца 100 дзяцей. Навучанне ў школе пяцігадовае.

Для навучання дзяцей рамёствам і выяўленчаму мастацтву ў раёне - г.п.Урэчча - адкрыты і паспяхова працуюць класы мастацкага саломапляцення, мастацкай керамікі і ганчарства.

Заплаціць за навучанне можна ў сістэме  «Расчет» (ЕРИП):

1. Увайсці ў АІС «Расчет» (ЕРИП).
2. Выбраць паслядоўна:  Образование и развитие – Дополнительное образование и развитие – Отдел культуры – Минская область – ОИКДМ Любанский РИК – обучение 
3. Увесці асабісты нумар рахунка навучэнца.
4. Праверыць адпаведнасць інфармацыі.
5. Выканаць аплату.

На базе ДУДА  “Любанская дзіцячая школа народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва” працуе “Народны клуб народных майстроў” - рэгіянальнае аматарскае аб’яднанне народных майстроў-рамеснікаў (кіраўнік Н.І.Шаплыка),  дзе дзеці вучацца старадаўняму майстэрству сваіх продкаў.  У складзе народнага клуба 12 народнах майстроў - лепшых творцаў народнага мастацтва Любаншчыны,  з іх - 2 народных майстра Беларусі.  Свае веды яны стараюцца перадаць маладому пакаленню.

Пры  ДУДА  “Любанская дзіцячая школа народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва” працуе магазін “Лаўка  Рамесніка”,  які выконвае камерцыйную функцыю і дае магчымасць народным майстрам, настаўнікам школы і іх вучням рэалізаваць сваю творчую прадукцыю. Тут прадстаўлены вырабы ручной працы майстроў-настаўнікаў і лепшых вучняў школы, народных майстроў раёна і горада.