Адрес: ул. Первомайская 24a, г. Любань, 223812
Телефон/факс:+375-1794-59811, +375-1794-67656
Телефон "Горячей линии" райисполкома 8-017-94-59-8-11
Единый телефонный номер справочной службы "одно окно": 142
e-mail: isp@lyuban.gov.by (для деловой переписки)
Электронные обращения - для обращений граждан и юридических лиц
Дзяржаўная ўстанова культуры “Любанскі раённы цэнтр культуры”
Дырэктар
Адрас: 223812, Мінская вобласць, г. Любань, вул. Першамайская, д.30
Кантактныя тэлефоны:
Тэлефон: 8 (01794) 69-1-61; 63-4-79; 68-6-19; 69-4-20,
Тэл./факс: 8(01794) 63-4-79
Адрас
электроннай пошты:lyuban.rdk@lyuban.gov.by
Асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб:
Жураўская Вольга Аляксандраўна |
в.а. дырэктара |
вул.Першамайская, 30, тэл. 69161 |
2-і,4-ы панядзелак месяца, з 8.00 да 13.00 |
ДУК "Любанскі раённы цэнтр культуры" інфармуе аб магчымасці ацаніць якасць аказываемых паслуг з дапамогай Партала рэйтынгавай ацэнкі.
Старонка ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте
Старонка ў сацыяльнай сетцы Одноклассники
Старонка ў сацыяльнай сетцы Instagram
З гісторыі. Першая ўстанова культуры ў г. Любані была адкрыта ў 1919 годзе і называлася Народны Дом.У 1954 годзе заснаваны раённы Дом культуры.З 1993 года – раённы Цэнтр культуры і вольнага часу. 3 2017 года – дзяржаўная ўстанова культуры “Любанскі раённы цэнтр культуры” – вядучая клубная ўстанова Любанскага раёна, лідэр творчых ініцыятыў і клубных інавацый. Творча развіваецца ў цесным супрацоўніцтве з іншымі ўстановамі культуры і паспяхова выконвае задачы па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры і мастацтва.
Асноўныя накірункі дзейнасці:
адраджэнне і развіццё традыцыйнай народнай культуры (даследча-пошукавая работа, навукова-метадычная і выдавецкая работа, архівацыя фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу, распрацоўка мэтавых праграм адраджэння асобных відаў народнага мастацтва, арганізацыя і правядзенне традыцыйных народных святаў, абрадаў і выстаў народнай творчасці, работа з аўтэнтычнымі гуртамі, носьбітамі мастацкіх традыцый і фальклорнымі калектывамі)
арганізацыя культурна-дасугавай дзейнасці ( арганізацыя і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, развіццё аматарскай мастацкай творчасці і аматарскіх аб’яднанняў, укараненне і развіццё сучасных форм арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці, інавацыйных метадаў, новых тэхналогій з улікам патрабаванняў розных сацыяльна-узроставых катэгорый насельніцтва, арганізацыя платных паслуг насельніцтву)
арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва і інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне клубных устаноў раёна (рэалізацыя доўгатэрміновай рэгіянальнай мэтавай праграмы “Метадычны партфель”– адзінай метадычнай праграмы дзейнасці клубных устаноў раёна, якая вызначае змест дзейнасці Любанскага раённага цэнтра культуры па інфармацыйна-метадычнаму забеспячэнню сельскіх клубных устаноў раёна).
Праекты:
- Раённыя святочныя праекты: Дзень Рэспублікі, Дзень Перамогі, конкурс эстраднай песні “Музычная тусоўка”, танцавальны конкурс “Данс батл”, злёт маладых спецыялістаў “СМС”, маладзёжнае свята open-air “Summerlife”, Дзень адчыненых дзвярэй “Горад захапленняў”, злёт перадавікоў народнай гаспадаркі, Дажынкі, Дзень сельскай гаспадаркі, клубны праект выхаднога дня “У летні вечарок”, сельскагаспадарчы маладзёжны конкурс “Уладар сяла”, конкурс прыгажосці “Міс Любань”, фестываль святочных брэндаў “Любань-фест”, конкурс пераўвасабленняў “Точь-в-точь”, свята працы (адкрыццё вясенне-летняга сезону ў парку культуры);
- Рэгіянальныя фестывалі, святы, конкурсы: фестываль народнай творчасці “Калядкі без аглядкі”, конкурс сямейных шоу-праграм “Сароцкі навігатар”, свята гумару “У Баянічы на гулянічы”;
- Рэгіянальныя народныя святы: Масленка, Гуканне вясны, Юрай, Тройца, Русальная нядзеля, Пятрок, Макавей;
- Святы, фестывалі традыцыйнай культуры: рэгіянальны фестываль аўтэнтычнай песні “Бабулі”, рэгіянальны фестываль традыцыйнай народнай культуры “Пятровіца”, раённае свята казкі “Казкі бабулі Аўдулі”.
Сацыяльна-культурны заказ (паслугі па арганізацыі і правядзенню прафесійных святаў, карпаратыўных мерапрыемстваў, сямейных урачыстасцяў і г.д.); гастрольна-канцэртная дзейнасць прафесійных калектываў і выканаўцаў, вядучых творчых калектываў раёна
У структуру ДУК “Любанскі раённы цэнтр культуры” уваходзіць:
3 філіялы:
19 структурных падраздзяленняў:
Дзейнічаюць наступныя аб’яднанні:
Назва |
Кіраўнік |
Узорны фальклорны ансамбль “Верабейкі” |
Выскварка С.Г. |
Узорны тэатр танца “Егоза” |
Шымуль А.П. |
Узорны фальклорны калектыў “Спадчына” |
|
Народны ансамбль народнай песні “Ярыца” |
|
Вакальны калектыў “Саюз ЦК” |
Тупенка М.І. |
Вакальнае трыо “Каніцель” |
Хадароўская А.А. |
Вакальны гурт ветэранаў “Задорынка” |
Андрыеўская В.М. |
Клуб аматараў народных традыцый “Напарачка” |
Выскварка С.Г. |
Народны ансамбль народнага гумару “Смехаўё” |
Дашкевіч Н.А. |
Падлеткавы клуб па інтарэсах “Любань TV” |
Гаргун К.І. |
Сямейная студыя эстэтычнага развіцця “Art-Junior” |
Гаргун К.І. |
Клуб прафесійных вядучых “Да мікрафона” |
Брагінец А.І. |
Гурток фітнэса і аэробікі “NewFitness ” |
Гаргун К.І. |
Гурток танцаў для дзяцей “Baby-Art” |
Шымуль А.П. |
Гурток танцавальнай аэробікі для дарослых “Девчата” |
Шымуль А.П. |
Аматарскае аб’яднанне “Парадигма” |
Сініцкі С.А. |
Аматарскі клуб аніматараў “Sad” |
Мохарт Я.С. |
Клуб выхаднога дня “Пароль” |
Дашкевіч А.А. |
Вакальны гурт салістаў “Контрасты” |
Івашчанка Дз.І. |
Вакальны калектыў “Vocal Mix” |
Івашчанка Дз.І. |
Аўтэнтычны фальклорны калектыў “Глыбокія крыніцы” (в.Закальное) |
Мірэйчык Н.К. |