ДЗЯРЖАЎНЫ СПIС ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Роль государства в сохранении историко-культурного наследия Беларуси
26 марта 2024 г. вступило в силу постановление Министерства культуры от 7 марта 2024 г. № 22 “Об определении перечня капитальных строенией (зданий и сооружений), их частей"
На основании норм статей 228 и 239 Налогового кодекса Республики Беларусь Министерством культуры определено, что с 1 января 2024 г. памятники архитектуры и памятники градостроительства, включенные в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь (gosspisok.gov.by), освобождаются от налога на недвижимость и земельного налога. На сегодняшний день в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь включено 1838 памятников архитектуры и 14 памятников градостроительства. Нормативный акт принят в целях создания благоприятных условий для субъектов хозяйствования, в том числе инвесторов, которые используют историко-культурные ценности Республики Беларусь.
Якія гiсторыка-культурныя каштоўнасцi вызваляюцца ад падатку на нерухомасць і ад зямельнага падатку?
Источник: https://pravo.by/novosti/novo sti-pravo-by/2024/mart/77197/ – Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
На тэрыторыі Любанскага раёна размешчана 16 аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь: 13 матэрыяльных нерухомых аб'ектаў (11 археалагічных і 2 мемарыяльных комплексы), 1 матэрыяльны рухомы (скарб сярэбраных манет, Рэч Паспалітая, 16-17 с.тст.) і 2 нематэрыяльных аб'екты - мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень аўтэнтычнымі калектывамі і тэхналогія і традыцыі выпякання хатняга хлеба ў вёсках Жораўка і Кузьмічы.
13 матэрыяльных нерухомых аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны размешчаны на тэрыторыях пяці сельскіх Саветаў (Малагарадзяціцкі сельскі Савет - 1, Асавецкі сельскі Савет - 2, Рачэнскі сельскі Савет - 4, Тальскі сельскі Савет - 1, Юшкавіцкі сельскі Савет - 4) і г. Любань. 1 матэрыяльны рухомы аб'ект-скарб з 107 сярэбраных манет (Рэч Паспалітая, 16-17 стст.) захоўваецца ў асноўным фондзе ДУ «Любанскі музей народнай славы».
Нематэрыяльныя аб'екты зарэгістраваны на тэрыторыях Асавецкага, Рэчанскага і Камунараўскага сельскіх Саветаў.
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Любанскага раёна
|
Шыфр гісторыка-культурнай каштоўнасці |
Назва гісторыка-культурнай каштоўнасці |
Датванне гісторыка-культурнай каштоўнасці |
Месца знаходжання гісторыка-культурнай каштоўнасці |
Катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці |
Дата і нумар рашэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны аб неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці |
Дата і нумар рашэння дзяржаўнага органа аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці |
Раздзел, у які ўключана гісторыка-культурная каштоўнасць |
|
613Д000280 |
Мемарыяльны комплекс савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам, брацкія могілкі |
1921, 1944 гады |
Мінская вобласць, Любанскі раён, г. Любань, вул. Першамайская, у скверы |
3 |
рашэнне Рады 25.02.2003 № 82 |
пастанова Савета Міністраў 14.05.2007 № 578 |
нерухомая матэрыяльная ГКК |
|
613В000282 |
Культавы камень з свідравінамі |
- |
Мінская вобласць, Любанскі раён, в. Ператок, 300 м на поўнач ад вёскі, справа ад шашы Дубнікі – Таль |
3 |
рашэнне Рады 04.12.2002 № 79 |
пастанова Савета Міністраў 14.05.2007 № 578 |
нерухомая матэрыяльная ГКК |
|
613В000283 |
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку |
VI стагоддзе да н.э. – I стагоддзе н.э. |
Мінская вобласць, Любанскі раён, в. Заельнае, 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, у полі |
3 |
рашэнне Рады 04.12.2002 № 79 |
пастанова Савета Міністраў 14.05.2007 № 578 |
нерухомая матэрыяльная ГКК |
|
613В000284 |
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку |
VI стагоддзе да н.э. – I стагоддзе н.э. |
Мінская вобласць, Любанскі раён, в. Засмужжа, 2,9 км на поўдзень ад вёскі, справа ад дарогі ў в. Турок, урочышча Пераросты |
3 |
рашэнне Рады 04.12.2002 № 79 |
пастанова Савета Міністраў 14.05.2007 № 578 |
нерухомая матэрыяльная ГКК |
|
613В000285 |
Курганны могільнік |
IX–XIII стагоддзі |
Мінская вобласць, Любанскі раён, в. Крываль, 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Шведскія могілкі |
3 |
рашэнне Рады 04.12.2002 № 79 |
пастанова Савета Міністраў 14.05.2007 № 578 |
нерухомая матэрыяльная ГКК |
|
613В000286 |
Курганны могільнік |
IX–XII стагоддзі |
Мінская вобласць, Любанскі раён, в. Ляхаўка, 1,8 км на паўднёвы захад ад паўднёвай ускраіны вёскі, паміж двума сучаснымі могілкамі |
3 |
рашэнне Рады 04.12.2002 № 79 |
пастанова Савета Міністраў 14.05.2007 № 578 |
нерухомая матэрыяльная ГКК |
|
613В000287 |
Курганны могільнік |
IX–XII стагоддзі |
Мінская вобласць, Любанскі раён, в. Невалаж, 2 км на паўночны захад ад цэнтра вёскі, урочышча Шведскія могілкі |
3 |
рашэнне Рады 04.12.2002 № 79 |
пастанова Савета Міністраў 14.05.2007 № 578 |
нерухомая матэрыяльная ГКК |
|
613В000288 |
Курганны могільнік |
IX–XII стагоддзі |
Мінская вобласць, Любанскі раён, в. Ракавішчы, 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, злева ад дарогі ў в. Смольгава |
3 |
рашэнне Рады 04.12.2002 № 79 |
пастанова Савета Міністраў 14.05.2007 № 578 |
нерухомая матэрыяльная ГКК |
|
613В000289 |
Курганны могільнік |
IX–XII стагоддзі |
Мінская вобласць, Любанскі раён, аграгарадок Рачэнь, на паўночна-ўсходняй ускраіне аграгарадка, на могілках |
3 |
рашэнне Рады 04.12.2002 № 79 |
пастанова Савета Міністраў 14.05.2007 № 578 |
нерухомая матэрыяльная ГКК |
|
613В000290 |
Курганны могільнік |
IX–XII стагоддзі |
Мінская вобласць, Любанскі раён, в. Смольгава, 0,3 км на поўнач ад усходняй ускраіны вёскі, злева ад дарогі Н-8863 ”Купнікі – Смольгава – Дарасіно“ ў в. Купнікі, урочышча Шведскія могілкі |
3 |
рашэнні Рады 04.12.2002 № 79 17.06.2020 № 04-01-02/5 |
пастанова Савета Міністраў 14.05.2007 № 578 пастанова Міністэрства культуры 22.06.2020 № 50 |
нерухомая матэрыяльная ГКК |
|
613В000291 |
Курганны могільнік |
IX–XII стагоддзі |
Мінская вобласць, Любанскі раён, в. Смольгава, 0,4 км на поўнач ад заходняй ускраіны вёскі, у лесе, побач з жывёлагадоўчай фермай |
3 |
рашэнне Рады 04.12.2002 № 79 |
пастанова Савета Міністраў 14.05.2007 № 578 |
нерухомая матэрыяльная ГКК |
|
613Д000292 |
Мемарыяльны комплекс «Востраў Зыслаў» |
1941–1944 гады |
Мінская вобласць, Любанскі раён, в. Старасек |
3 |
рашэнне Рады 25.02.2003 № 82 |
пастанова Савета Міністраў 14.05.2007 № 578 |
нерухомая матэрыяльная ГКК |
|
613В000293 |
Курганны могільнік |
IX–XIII стагоддзі |
Мінская вобласць, Любанскі раён, в. Турок, 0,5 км на поўдзень ад вёскі, злева ад лясной дарогі ў в. Песчанец |
3 |
рашэнне Рады 04.12.2002 № 79 |
пастанова Савета Міністраў 14.05.2007 № 578 |
нерухомая матэрыяльная ГКК |
|
622Н000084 |
Кузьміцкі манетны скарб (107 адзінак) |
канец XVI – пачатак XVIІІ стагоддзя |
Мінская вобласць, Любанскі раён, ДУ «Любанскі музей народнай славы» |
2 |
рашэнне Рады 23.10.2013 № 207 |
пастанова Савета Міністраў 02.08.2016 № 607 |
рухомая матэрыяльная ГКК |
|
63БК000054 |
Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі «Журавушка», «Глыбокія крыніцы», «Павалякі» |
- |
Мінская вобласць, Любанскі раён, вёскі Закальное, Обчын і Ямінск |
Б |
рашэнне Рады 27.03.2008 № 141 |
пастанова Савета Міністраў 03.09.2008 № 1288 |
нематэрыяльная ГКК |
|
63АК000141 |
Тэхналогіі і традыцыі выпякання хатняга хлеба |
- |
Мінская вобласць, Любанскі раён, в.Жораўка, в.Кузьмічы |
А |
рашэнне Рады 12.02.2020 № 04-01-02/2 |
пастанова Міністэрства культуры 20.02.2020 № 15 |
нематэрыяльная ГКК |
|
63БК000150 |
мастацтва выцінанкі Мінскай вобласці |
- |
Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, -г.Чэрвень, Клецкі раён, -г.Клецк, Маладзечанскі раён, Маладзечна, Любанскі раён,в. Закальное, Любанскі раён, г. Любань в. Палічнае, Любанскі раён,г.п. Урэчча Любанскага раёна, Маладзечанскі раён, г. Маладзечна, Любанскі раён, в. Асавец |
Б |
рашэнне Рады 19.04.2021 № 04-01-02/2 |
пастанова Міністэрства культуры 20.04.2021 № 25 |
нематэрыяльная ГКК |
|
63БК000160 |
стравы з таркаванай бульбы – дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя – традыцыі прыгатавання і спажывання Мінскай вобласці |
- |
Мінская вобласць, Любанскі раён, Пухавіцкі раён, Чэрвеньскі раён |
Б |
рашэнне Рады 13.05.2022 № 04-01-02/4 |
пастанова Міністэрства культуры 14.05.2022 № 27 |
нематэрыяльная ГКК |
Матэрыяльныя нерухомыя гісторыка-культурныя каштоўнасці
Мемарыяльны комплекс савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам, брацкія могілкі
|
Мемарыяльны комплекс савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам, брацкія могілкі (613Д000280) |
|||
|
1 |
Фота: |
||
|
|
|
![]() |
|
|
Фота 1.1. Скульптура воіна |
Фота 1.2. Бетонны трохвугольны блок з надпісам-прысвячэннем |
Фота 1.3. Надмагільныя пліты на пахаваннях |
|
|
2 |
Уласнік: |
РУП «Любанская ЖКГ» |
|
|
3 |
Выкарыстанне: |
як аб’ект экскурсійнага маршрута, месца правядзення ўрачыстых мітынгаў |
|
|
4 |
Перыяд стварэння (рэканструкцыя): |
1967 г. (рэканструкцыя- 2009 г.) |
|
|
5 |
Кароткае апісанне, характарыстыка адметных асаблівасцей: |
Мемарыяльны комплекс узведзены ў г.Любань (вул.Першамайская), у скверы. Аўтары скульптары У.Ананька, В.Грос, архітэктары Л.Левін, В Занковіч. Выкананы з бетону, мармуровай крошкі і граніту. Мемарыял мае лінейную будову, уключае скульптуру ўкленчанага воіна (h=4,5м), які абапіраецца на аўтамат, бетонны трохвугольны блок з надпісам- прысвячэннем “За родны край, за шчасце чалавецтва //Вы смерцю храбрых палі ў грозны час // Вас будзе помніць Любаншчына вечна, // Радзіма- маці не забудзе Вас” і 11 гранітных надмагілляў з дошкамі, на якіх выбіты імёны загінуўшых: Гарбачоў Я.Дз., Шашура А.С., Валошын М.Я., Шаршнёва Р.І., Акбулатаў Я.А., невядомы салдат, Конанава Ф.Г., Брагін А.Ф., Куркевіч Б.С., Лукоўскі У.С., Бараноўскі А.Т., Грынюк П.В., Аляксандраў С., Мазгуноў Б. |
|
|
6 |
Тэхнічны стан: |
здавальняючы |
|
Культавы камень з свідравінамі
|
Культавы камень з свідравінамі (613В000282) |
||||
|
1 |
Фота: |
|||
|
|
|
|||
|
Фота 1.1. Від з уваходу |
Фота 1.2.Від зверху |
|||
|
2 |
Уласнік: |
КСУП «Таліца- агра» |
||
|
3 |
Выкарыстанне: |
як аб’ект экскурсійнага маршрута |
||
|
4 |
Перыяд стварэння (рэканструкцыя): |
|||
|
5 |
Кароткае апісанне, характарыстыка адметных асаблівасцей: |
Размешчаны сярод поля, на адлегласці 0,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Ператок. На паверхні маюцца ячэйкі, акруглыя паглыбленні, патаемныя хады, трэшчыны. Камень над зямлёй ледзь выступае. Яго абрысы нагадваюць трохвугольнік, даўжыня бакоў якога - ад 1,2- 1,3 м. Паверхня шэрага колеру, месцамі замшэлая, нераўнамерна змацаваная кварцавым цэментам. Асабліва трывалы паверхневы слой валуна, які падобны на кварцыт. Каля камня стаіць крыж, растуць 2 бярозы і некалькі невялікіх садовых дрэў- дзічак. Паверхня вакол помніка шчыльна пакрыта травой. Камень агароджаны драўлянаю агароджаю. |
||
|
6 |
Тэхнічны стан: |
здавальняючы |
||
Гарадзішча, Заельнае
|
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, VI ст. да н.э.- I ст. н.э. (613В000283) |
|||
|
1 |
Фота: |
||
|
|
|
||
|
Фота 1.1. Від на помнік з супрацьлеглай дарогі |
Фота 1.2.Від на вал, густа парослы хмызняком і расліннасцю |
||
|
2 |
Уласнік: |
ААТ «Асавец- агра» |
|
|
3 |
Выкарыстанне: |
вельмі рэдка як аб’ект экскурсійнага маршрута |
|
|
4 |
Перыяд стварэння (рэканструкцыя): |
VI ст. да н.э.- I ст. н.э. |
|
|
5 |
Кароткае апісанне, характарыстыка адметных асаблівасцей: |
Размешчаны ў полі, ва ўрочышчы Гарадок на адлегласці 1,5 км на паўднёвы захад ад в.Заельнае, на ўсходзе Любанскага раёна. Уяўляе сабой авальную пляцоўку, акружаную кальцавым валам, шырыня якога па падэшве 3,0- 5,0 м, вышыня - да 1,3 м, густа парослую лесам, хмызняком, травой. У асобных частках вала маюцца пахаванні перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941- 1945 гг. Культурны слой дасягае таўшчыні 0,35 м. Помнік абследаваны археолагам інстытута НАН РБ Крывальцэвічам М.М. у 2003 г. Раскопкі не праводзіліся. |
|
|
6 |
Тэхнічны стан: |
здавальняючы |
|
Гарадзішча, Засмужжа
|
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, VI ст. да н.э.- I ст. н.э. (613В000284) |
|||
|
1 |
Фота: |
||
|
|
|
||
|
Фота 1.1. Рэльефна помнік амаль не вылучаецца |
Фота 1.2.Пляцоўка гарадзішча роўная, вельмі парослая травой, папаратнікам і іншай расліннасцю |
||
|
2 |
Уласнік: |
Любанскае лясніцтва ДЛГУ «Любанскі лясгас» |
|
|
3 |
Выкарыстанне: |
не выкарыстоўваецца |
|
|
4 |
Перыяд стварэння (рэканструкцыя): |
VI ст. да н.э.- I ст. н.э. |
|
|
5 |
Кароткае апісанне, характарыстыка адметных асаблівасцей: |
Размешчана на адлегласці 2,9 км на поўдзень ад вёскі Засмужжа, ва ўрочышчы Пераросты, у глыбіні лесу, уздоўж лясной дарогі. Рэльефна помнік амаль не вылучаецца, прыкметны толькі яго асобныя часткі. У плане акруглай формы. Умацавана кальцавым невысокім валам, вышыня якога дасягае 0,2- 0,3 м. Пляцоўка гарадзішча роўная, вельмі парослая травой, папаратнікам, хмызняком і падлескам. Са знешняга боку землянога вала месцамі прасочваецца роў шырынёю да 1,0- 1,5 м. У правай частцы (па накірунку дарогі) праз помнік часткова праходзіць лясная дарога. Раскопкі не праводзіліся |
|
|
6 |
Тэхнічны стан: |
здавальняючы |
|
Курганны могільнік, Крываль
|
Курганны могільнік, ІХ- ХІІІ ст. (613В000285) |
|||
|
Фота: |
|||
|
|
|
||
|
Фота 1.1. Помнік зарослы дрэвамі і травой, шчыльна пакрыты ігліцаю і лісцем |
Фота 1.2.Асобныя насыпы пашкоджаны падобнымі ямамі |
||
|
Уласнік: |
Асавецкае лясніцтва ДЛГУ «Любанскі лясгас» |
||
|
Выкарыстанне: |
не выкарыстоўваецца |
||
|
Перыяд стварэння (рэканструкцыя): |
ІХ – ХІІІ ст. |
||
|
Кароткае апісанне, характарыстыка адметных асаблівасцей: |
Размешчаны на адлегласці 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Крываль, справа на адлегласці 300 м ад дарогі ў в.Асавец (перад паваротам на в. Пасека), ва ўрочышчы Шведскія магілы. Уяўляе сабой 20 насыпаў вышынёй 1,5 м, дыяметрам 7-10 м, выцягнутых 4 групамі з захаду на ўсход. Першая і другая групы налічваюць па 3 курганы, трэцяя – 12, чацвёртая – 2. Каля асновы насыпаў прасочваюцца раўкі. Помнік зарослы дрэвамі і травой, шчыльна пакрыты ігліцаю і лісцем. Вядомы з 1924 г. У 1979 г. абследаваны археолагам інстытута гісторыі НАН РБ Л.У.Дучыц. Раскопкі не праводзіліся. Асобныя насыпы пашкоджаны рытвінамі, магчыма скарбашукальнікаў. Астатнія ў здавальняючым стане |
||
|
Тэхнічны стан: |
здавальняючы |
||
Курганны могільнік, Ляхаўка
|
Курганны могільнік, ІХ- ХІІ ст. (613В000286) |
|||
|
1 |
Фота: |
||
|
|
|
||
|
Фота 1.1. Від з дарогі на адзін з курганаў |
Фота 1.2.Помнік парослы травой і хмызняком, шчыльна пакрыты ігліцаю і лісцем |
||
|
2 |
Уласнік: |
Любанскае лясніцтва ДЛГУ «Любанскі лясгас» |
|
|
3 |
Выкарыстанне: |
вельмі рэдка як аб'ект экскурсійнага маршрута |
|
|
4 |
Перыяд стварэння (рэканструкцыя): |
ІХ – ХІІ ст. |
|
|
5 |
Кароткае апісанне, характарыстыка адметных асаблівасцей: |
Размешчаны на адлегласці 1,8 км на паўднёвы захад ад паўднёвага краю вёскі Ляхаўка, паміж дзвюма сучаснымі могілкамі злева ад дарогі Турок- Рачэнь (бліжэйшая в.Слабодка). Уяўляе сабой групу з каля 40 паўсферычных курганных насыпаў вышынёй 1,0- 1,5 м, дыяметрам 3,0- 6,0 м. Адзін з курганаў прадаўгаваты, выцягнуты з поўдня на поўнач, памерам 8,0 х 5,0 м. Каля асновы насыпаў прасочваюцца раўкі. Помнік парослы травой і дрэвамі, шчыльна пакрыты ігліцаю і лісцем. Асобныя насыпы пашкоджаны неглыбокімі ямкамі. Астатнія ў здавальняючым стане |
|
|
6 |
Тэхнічны стан: |
здавальняючы |
|
Курганны могільнік, Невалаж
|
Курганны могільнік, ІХ- ХІІ ст. (613В000287) |
|||
|
Фота: |
|||
|
|
|
||
|
Фота 1.1. Від на адзін з курганоў |
Фота 1.2.Помнік густа парослы дрэвамі, падлескам і травой, шчыльна пакрыты лісцем і ігліцай |
||
|
Уласнік: |
Нова-Урэцкае лясніцтва ДЛГУ «Любанскі лясгас» |
||
|
Выкарыстанне: |
вельмі рэдка як аб'ект экскурсійнага маршрута |
||
|
Перыяд стварэння (рэканструкцыя): |
ІХ – ХІІ ст |
||
|
Кароткае апісанне, характарыстыка адметных асаблівасцей: |
Размешчаны на адлегласці 2 км на паўночны захад ад цэнтра вёскі Невалаж, ва ўрочышчы Асовы Лог (мясцовая назва Шведскія магілы), у густым лесе. Уяўляе сабой групу з каля 100 паўсферычных насыпаў вышынёй 0,6- 1,7 м, дыяметрам 5-7 м, выцягнутых групай з поўначы на поўдзень. Помнік густа парослы дрэвамі, падлескам і травой, шчыльна пакрыты лісцем і ігліцай. Адкрыты і абследаваны ў 1979 г. археолагам інстытута гісторыі НАН РБ Л.У.Дучыц. Раскопкі не праводзіліся. У 2003 г. абследаваны археолагам інстытута гісторыі НАН РБ Крывальцэвічам М.М. |
||
|
Тэхнічны стан: |
здавальняючы |
||
Курганны могільнік, Ракавішчы
|
Курганны могільнік, ІХ- ХІІ ст. (613В000288) |
||
|
Фота: |
||
|
|
|
|
|
Фота 1.1. Від на адзін з самых высокіх курганоў |
Фота 1.2. Курган з раўком |
Фота 1.3. Ахоўны знак помніка |
|
Уласнік: |
Нова- Урэцкае лясніцтва ДЛГУ «Любанскі лясгас» |
|
|
Выкарыстанне: |
рэдка як аб'ект экскурсійнага маршрута |
|
|
Перыяд стварэння (рэканструкцыя): |
ІХ – ХІІ ст. |
|
|
Кароткае апісанне, характарыстыка адметных асаблівасцей: |
Размешчаны на адлегласці 0,5 км на паўночны ўсход ад цэнтра вёскі Ракавішчы, злева ад дарогі ў в.Смольгава, на левым беразе былой р. Ракавішча (прыток Арэсы), на ўскраіне змешанага лесу. Уяўляе сабой каля 50 паўсферычных насыпаў вышынёй 0,5-3 м, дыяметрам 3,0- 12,0 м. Каля асновы насыпаў прасочваюцца раўкі. Помнік парослы травой і дрэвамі, шчыльна пакрыты ігліцаю і лісцем. Некалькі насыпаў пашкоджаны рытвінамі, магчыма лясных жывёл або скарбашукальнікаў. Астатнія ў здавальняючым стане. Вядомы з 1924 г. У 1979 г. абследаваны археологам інстытута археалогіі НАН РБ Л.У.Дучыц. Раскопкі не праводзіліся |
|
|
Тэхнічны стан: |
здавальняючы |
|
Курганны могільнік, Рачэнь
|
Курганны могільнік, ІХ- ХІІ ст. (613В000289) |
|||
|
Фота: |
|||
|
|
|
||
|
Фота 1.1. Від на адзін з курганоў |
Фота 1.2.Курган пашкоджаны (падрэзаны) сучаснымі пахаваннямі |
||
|
Уласнік: |
Рачэнскі сельскі выканаўчы камітэт |
||
|
Выкарыстанне: |
рэдка як аб'ект экскурсійнага маршрута |
||
|
Перыяд стварэння (рэканструкцыя): |
ІХ – ХІІ ст |
||
|
Кароткае апісанне, характарыстыка адметных асаблівасцей: |
Размешчаны на паўночнай ускраіне вёскі Рачэнь, на сучасных могілках, на адлегласці 0,5 км ад паварота на в.Падлескі, на правым беразе Азёрнага канала. Уяўляе сабой групу з 20 паўсферычных насыпаў вышынёй 0,7-1,8 м, дыяметрам 6-7 м. Выцягнуты з захаду на ўсход. Каля асновы насыпаў прасочваюцца неглыбокія раўкі. Помнік парослы дрэвамі і травой, пакрыты ігліцай і лісцем. Некаторыя насыпы пашкоджаны (падрэзаны) сучаснымі пахаваннямі. Астатнія ў здавальняючым стане. Адкрыты помнік і абследаваны ў 1979 г. археолагам інстытута гісторыі НАН РБ Л.У.Дучыц. Раскопкі не праводзіліся |
||
|
Тэхнічны стан: |
здавальняючы |
||
Курганны могільнік, Смольгава-1
|
Курганны могільнік, ІХ- ХІІ ст. (613В000290) |
||||
|
1 |
Фота: |
|||
|
|
|
|||
|
Фота 1.1. Від на помнік з боку вёскі Смольгава |
Фота 1.2.Курган з дрэвам у цэнтры |
|||
|
2 |
Уласнік: |
ААТ «Забалацкі» |
||
|
3 |
Выкарыстанне: |
вельмі рэдка як аб'ект экскурсійнага маршрута |
||
|
4 |
Перыяд стварэння (рэканструкцыя): |
ІХ – ХІІ ст |
||
|
5 |
Кароткае апісанне, характарыстыка адметных асаблівасцей: |
Размешчаны на адлегласці 0,3 км на паўнач ад усходняга краю вёскі Смольгава, злева (250 м) ад дарогі, ва ўрочышчы Шведскія магілы. Уяўляе сабой групу з 21 паўсферычных насыпаў вышынёй 1,0- 1,6 м, дыяметрам 4,0- 7,0 м, выцягнутых з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Каля асобных курганоў прасочваюцца неглыбокія раўкі. Помнік зрэдку парослы дрэвамі, хмызняком і травой, шчыльна пакрыты травой. З поўначы і ўсходу абмежаваны палявымі дарогамі,часткова пашкоджаны пры будаўніцтве гаспадарчых будынкаў. Адкрыты і абследаваны ў 1979 г. археолагам інстытута гісторыі НАН РБ Л.У.Дучыц. Раскопкі не праводзіліся |
||
|
6 |
Тэхнічны стан: |
здавальняючы |
||
Курганны могільнік, Смольгава-2
|
Курганны могільнік, ІХ- ХІІ ст. (613В000291) |
|||
|
Фота: |
|||
|
|
|
||
|
Фота 1.1. Адзін з найвышэйшых курганаў групы |
Фота 1.2.Курган вельмі парослы травой, дрэвамі і хмызняком |
||
|
Уласнік: |
Нова-Урэцкае лясніцтва ДЛГУ «Любанскі лясгас» |
||
|
Выкарыстанне: |
амаль не выкарыстоўваецца |
||
|
Перыяд стварэння (рэканструкцыя): |
ІХ – ХІІ ст |
||
|
Кароткае апісанне, характарыстыка адметных асаблівасцей: |
Размешчаны на адлегласці 0,4 км на поўнач ад заходняга краю вёскі Смольгава, у лесе, побач з жывёлагадоўчай фермай, справа (100 м) ад дарогі ў в.Дарасіно. Уяўляе сабой групу з 80 паўсферычных насыпаў, вышынёю- 0,5- 2,0 м, дыяметрам у аснове- 3,0- 9,0 м. Каля асновы насыпаў прасочваюцца неглыбокія раўкі. Помнік знаходзіцца ў змешаным густым лесе, вельмі парослы травой, дрэвамі і хмызняком, шчыльна пакрыты лісцем і ігліцай. Адкрыты і абследаваны ў 1979 г. археолагам інстытута гісторыі НАН РБ Л.У.Дучыц. Раскопкі не праводзіліся |
||
|
Тэхнічны стан: |
здавальняючы |
||
Мемарыяльны комплекс «Востраў Зыслаў»
|
Мемарыяльны комплекс «Востраў Зыслаў» (613Д000292) |
||||||
|
1 |
Фота: |
|||||
|
|
|
|
||||
|
Фота 1.1. Абеліск |
Фота 1.2. Надпісы-прысвячэнні з абеліска |
|||||
|
|
|
|||||
|
Фота 1.3. Скульптура старога чалавека і 8 надмагільных пліт |
||||||
|
|
|
|||||
|
|
|
|||||
|
|
|
|||||
|
|
|
|||||
|
|
|
|||||
|
Фота 1.4. Памятны знак у выглядзе спіралі на месцы былога аэрадрома і памятны надпіс побач з ім |
||||||
|
|
|
|
||||
|
|
|
|
||||
|
Фота 1.5. Шэсць адноўленых партызанскіх зямлянак |
||||||
|
2 |
Уласнік: |
Малагарадзяцічскі сельскі выканаўчы камітэт |
||||
|
3 |
Выкарыстанне: |
як аб’ект экскурсійнага маршрута, месца правядзення раённых свят, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь |
||||
|
4 |
Перыяд стварэння (рэканструкцыя): |
1969 г. (2007-2009- рэканструкцыя абеліска, замена надмагільных пліт з прозвішчамі пахаваных, рамонт зямлянак, добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі) |
||||
|
5 |
Кароткае апісанне, характарыстыка адметных асаблівасцей: |
Узведзены ва ўрочышчы Зыслаў на адлегласці 2,0 км на поўдзень ад в.Старасек. Размешчаны сярод ляснога масіва. Уключае 14-метровы абеліск з трох вертыкальных плоскасцей з надпісамі-прысвячэннямі ў гонар удзельнікаў падпольных Мінскага абкама КП (б)Б, Любанскіх райкамаў КП(б)Б і ЛКСМБ, штабоў партызанскага злучэння Мінскай вобласці і партызанскай брыгады №25 імя П.К.Панамарэнкі, скульптуру старога чалавека ў жалобе, устаноўленую на брацкіх магілах з 8-мю надмагільнымі плітамі з прозвішчамі пахаваных, 6 узноўленых партызанскіх зямлянак, памятны знак у выглядзе вітка спіралі на месцы былога аэрадрома і знак “Зыслов” на ўездзе на тэрыторыю МК. Плошча тэрыторыі мемарыяла складае 2,8 га. Па тэрыторыі МК праходзяць грунтовыя дарогі і пешаходныя сцежкі. Перад лесвіцай да абеліска ўстаноўлены спецыяльныя драўляныя лаўкі для наведвальнікаў |
||||
|
6 |
Тэхнічны стан: |
здавальняючы |
||||
Курганны могільнік, Турок
|
Курганны могільнік, ІХ- ХІІІ ст. (613В000293) |
|||
|
Фота: |
|||
|
|
|
||
|
Фота 1.1. Курган з хвоямі ў цэнтры |
Фота 1.2.Курган пашкоджаны рытвінай |
||
|
Уласнік: |
Любанскае лясніцтва ДЛГУ «Любанскі лясгас» |
||
|
Выкарыстанне: |
рэдка як аб'ект экскурсійнага маршрута |
||
|
Перыяд стварэння (рэканструкцыя): |
ІХ – ХІІІ ст |
||
|
Кароткае апісанне, характарыстыка адметных асаблівасцей: |
Размешчаны на адлегласці 0,5 км на поўдзень ад вёскі Турок, злева ад лясной дарогі на в.Песчанец. Уяўляе сабой групу з каля 20 паўсферычных насыпаў вышынёй 1,0- 1,5 м, дыяметрам 5,0- 6,0 м. Каля асновы насыпаў прасочваюцца раўкі. Парослы дрэвамі і хмызняком, пакрыты лісцем і ігліцай. Вядомы з 1924 г. Абследаваны ў 1979 г. археолагам інстытута гісторыі НАН РБ Л.У.Дучыц. Пад час абследавання Л.У.Дучыц налічвалася 38 насыпаў, якія размяшчаліся з абодвух бакоў дарогі. Пад час інвентарызацыі ў 2006 г. курганы зафіксаваны толькі з левага боку дарогі. Справа расце малады лес і курганы, якія стаялі некалі тут, маглі быць знішчаны ў час разворвання, а таксама пад час аднаўлення дарогі. Некаторыя захаваныя насыпы пашкоджаны ямамі. Астатнія ў здавальняючым стане |
||
|
Тэхнічны стан: |
здавальняючы |
||
Матэрыяльныя рухомыя гісторыка-культурныя каштоўнасці
Кузьміцкі манетны скарб
|
Кузьміцкі манетны скарб (107 адзінак), (622Д000084) |
||
|
Фота: |
||
|
|
||
|
Уласнік: |
ДУ “Любанскі музей народнай славы” |
|
|
Выкарыстанне: |
як музейны прадмет, экспанат пастаяннай або часовай экспазіцыі |
|
|
Перыяд стварэння (рэканструкцыя): |
канец ХVІ- пачатак ХVII ст., знойдзены ў 1983 г. |
|
|
Кароткае апісанне, характарыстыка адметных асаблівасцей: |
Скарб рассыпны. Складаецца з 107 манет. Усе манеты аднаго наміналу- трайны грош Рэчы Паспалітай, вагой ад 1,77 г. да 2,78 г., сярэбраныя (утрыманне чыстага серабра ад 1,4 г. да 2,1 г., проба 800- 875). Храналагічна скарб ахоплівае перыяд з 1580 г.- 1602 г. Манеты прадстаўляюць наступныя манетныя двары Рэчы Паспалітай другой паловы ХVІ - пачатку ХVII стст.: Каронны МД (22 адз.), Быдгашчскі МД (17 адз.), Познанскі МД (13 адз.), Усходні МД (7 адз.), Люблінскі (9 адз.), Кракаўскі МД (1 адз.), Віленскі МД (13 адз.), Рыжскі МД (24 адз.) і Мальбарскі МД (1 адз.). Кузьміцкі манетны скарб адлюстроўвае гісторыю рэгіёна, як састаўной часткі Вялікага княства Літоўскага ў складзе федэральнай дзяржавы Рэчы Паспалітай. Ён сведчыць аб тым, што, не гледзячы на аддаленасць ад эканамічных і культурных цэнтраў, землі Любаншчыны былі ўключаны ў таварна- грашовыя стасункі дзяржавы, тут фарміраваліся новыя гаспадарчыя адносіны ў выніку ажыццяўлення аграрнай рэформы 1557 г. Цяжка вызначыць, кім па свайму сацыяльнаму статусу быў уладальнік скарбу. Адназначна, заможным чалавекам, паколькі сумарна скарб адпавядае значнай грашовай суме. Знойдзены ў чэрвені 1983 г. у в.Кузьмічы Любанскага раёна ў час палявых работ на сядзібе жыхаркі Крывальцэвіч Н.М. Захоўваецца ў ДУ “Любанскі музей народнай славы” |
|
|
Тэхнічны стан: |
добры |
|
Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці
Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі
|
Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі «Журавушка», «Глыбокія крыніцы», «Павалякі», (63БК000054) |
|||
|
1 |
Фота: |
||
![]() |
![]() |
||
|
Фота 1.1. Аўтэнтычны фальклорны гурт «Журавушка» в.Ямінск |
Фота 1.2. Аўтэнтычны фальклорны гурт «Журавушка» в.Ямінск |
||
|
|
|
||
|
Фота 1.3. Аўтэнтычны фальклорны гурт «Павалякі» в.Обчын |
Фота 1.4. Аўтэнтычны фальклорны гурт «Павалякі» в.Обчын |
||
|
|
|
||
|
Фота 1.5. Аўтэнтычны фальклорны гурт «Глыбокія крыніцы » в.Закальное |
Фота 1.6. Аўтэнтычны фальклорны гурт «Глыбокія крыніцы » в.Закальное |
||
|
2 |
Месцазнаходжанне: |
Мінская вобласць, Любанскі раён, вёскі Закальное, Обчын і Ямінск |
|
|
3 |
Дата прысваення: |
27.03.2008 г., пратакол № 141 навукова-метадычнага савета Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджаны 03.09.2008 г. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1288 |
|
|
4 |
Кароткае апісанне, характарыстыка адметных асаблівасцей: |
Музычна-этнаграфічныя калектывы вёсак Ямінск, Обчын і Закальное Любанскага раёна Мінскай вобласці з'яўляюцца аўтэнтычнымі калектывамі-носьбітамі выканальніцкага стылю і мясцовага (а значыць унікальнага, непаўторнага) песеннага рэпертуару. Усе яны прадстаўляюць песенныя традыцыі аднаго спектру, размешчаныя ў паўночнай частцы беларускага Палесся. У рэпертуары засталіся ўзоры самых старажытных жанраў беларускага песеннага фальклору. Прадстаўлены песні каляндарнага і сямейна-радавога цыкла, пазаабрадавыя ўзоры позняй традыцыі. Сярод каляндарных песень у актыве груп: вясновыя, масленічныя, велікодныя, Юр'еўскія, траецкія, дажыначныя, восеньскія, калядныя, віншавальныя. Таксама самабытнасць гэтых трох калектываў заключаецца ў тэмбравым каларыце і характары пеўчай артыкуляцыі. У спевах калектываў раскрываецца мясцовая дыялектная спецыфіка, непаўторнасць мовы Любаншчыны. Запісана больш за 20 выпускаў тэлепраграмы “Наперад у мінулае” з удзелам Обчынскага, Ямінскага і Закальнецкага калектываў. Зняты тэлефільм з серыі “Жывая спадчына”, напісана незлічоная колькасць артыкулаў у разнастайных СМІ. Інфармацыю можна знайсці ў энцыклапедычных і фалькларыстычных выданнях. |
|
Тэхналогіі і традыцыі выпякання хатняга хлеба
|
Тэхналогіі і традыцыі выпякання хатняга хлеба, (63АК000141) |
|||
|
1 |
Фота: |
||
![]() |
|
||
|
Фота 1.1. Жораўскі хлеб |
|||
![]() |
|
||
|
Фота 1.2. Кузьміцкі хлеб |
|||
|
2 |
Месцазнаходжанне: |
Мінская вобласць, Любанскі раён, вёскі Жораўка і Кузьмічы |
|
|
3 |
Дата прысваення: |
12.02.2020 г, зацверджаны 20.02.2020 г. Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь №15 |
|
|
4 |
Кароткае апісанне, характарыстыка адметных асаблівасцей: |
Традыцыя выпякання хлеба ў вёсцы Кузьмічы налічвае не адну сотню гадоў. Некалькі сем’яў ніколі не пераставалі яго выпякаць. Рэцэптура перадаецца ад пакалення ў пакаленне нязменнай. Сем’і Жудрык, Міхаленя, Пузевіч, Нагорныя выпякаюць хлеб для свайго харчавання, на вялікія святы для гасцей, на вяселлі, па замовах як гасцінец сваякам і знаёмым. Перыядычнасць выпякання розная, у залежнасці ад колькасці членаў сям’і і патрэб, але не радзей аднаго разу на тыдзень. Хлеб па мясцоваму рэцэпту мае асаблівую ўласцівасць: не чарсцвець на працягу двух тыдняў. Кузьміцкі і яго прадаўжальнік Жораўскі хлеб уяўляе сабой круглы (недасканалай формы) бохан, па мясцоваму “кулітка”, шэраватага колеру. Чым болей няроўнасцей мае форма куліткі, тым больш якасным лічыцца хлеб. Разам з боханамі выпякаюцца “скавароднікі” ці “перапечкі” – невялікія круглыя блінцы з хлебнага цеста. Іх асаблівасць у хуткім прыгатаванні, цеста прымінаецца на патэльні і праколваецца пальцамі, каб “не ўставала”. Рэцэптура хлеба даволі простая: мука двух гатункаў жытняяя і пшанічная, малочная “сыроватка”, або простая вада і закваска ў пост, соль, прыправы і дадаткі. З цеста фарміруюцца боханы, садзяцца на лістах (клёна, дуба, капусты) або на чароце на вымецены под печы ці на патэльнях. Прыправамі да хлеба можа быць насенне: чарнушкі, кмену, каляндры, укропу. У якасці дадаткаў выкарыстоўваюцца: сушаныя чарніцы, сушаныя яблыкі, сушаныя ігрушы, “гарбузікі” – насенне гарбузоў, сырая надраная ці вараная тоўчаная бульба. Хлебныя традыцыі Любаншчыны зберагаюцца дзякуючы руплівым хлебапёкам-супрацоўнікам Жораўскага Дома народных традыцый і Кузьміцкага Сельскага Дома Культуры. Арганізаваны аднадзённы турыстычны маршрут “Хлебныя традыцыі Любаншчыны” у Жораўскі ДНТ, штогадова праходзяць святы: Свята новага хлеба “Жораўскі хлебадар” у в. Жораўка, Свята хлеба і хлебных гаспадынь “Кузьміцкія хлебапёкі”. Жораўскі хлеб стаў сімвалам раённых святаў: Дажынкі, Дзень сельскай гаспадаркі, Свята перамогі. У раёне кожны ведае пра розныя гатункі Жораўскага хлеба: сітны-штодзённы, пшанічны-святочны, хлеб з прысмакамі і хлеб партызанскі, у які дадазены незвычайныя інгрыдыенты: размоланыя жалуды, саламяная церуха, кара дрэў. Традыцыя перадаецца ў жывой форме ад пакалення да пакалення. Хлеб выконвае функцыю самаідэнтыфікацыі мясцовых жыхароў. |
|
Информационные материалы
Комплекс мероприятий по охране историко-культурного наследия Любанского района на 2021-2025 годы
Информационная записка о разработке градостроительной и землеустроительной документации
О порядке разработки, согласования и утверждения градостроительных проектов проектной документации
Информация о льготах и преференциях для инвесторов в сфере охраны историко-культурного наследия
О применении упрощенного порядка проведения работ
О реализации положений законодательства по вопросам рекламы на историко-культурных ценностях

























































