Адрес: ул. Первомайская 24a, г. Любань, 223812
Телефон/факс:+375-1794-59811, +375-1794-67656
Телефон "Горячей линии" райисполкома 8-017-94-59-8-11
Единый телефонный номер справочной службы "одно окно": 142
e-mail: isp@lyuban.gov.by (для деловой переписки)
Электронные обращения - для обращений граждан и юридических лиц
ДЗЯРЖАЎНЫ СПIС ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
На тэрыторыі Любанскага раёна размешчана 16 аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь: 13 матэрыяльных нерухомых аб'ектаў (11 археалагічных і 2 мемарыяльных комплексы), 1 матэрыяльны рухомы (скарб сярэбраных манет, Рэч Паспалітая, 16-17 с.тст.) і 2 нематэрыяльных аб'екты - мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень аўтэнтычнымі калектывамі і тэхналогія і традыцыі выпякання хатняга хлеба ў вёсках Жораўка і Кузьмічы.
13 матэрыяльных нерухомых аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны размешчаны на тэрыторыях пяці сельскіх Саветаў (Малагарадзяціцкі сельскі Савет - 1, Асавецкі сельскі Савет - 2, Рачэнскі сельскі Савет - 4, Тальскі сельскі Савет - 1, Юшкавіцкі сельскі Савет - 4) і г. Любань. 1 матэрыяльны рухомы аб'ект-скарб з 107 сярэбраных манет (Рэч Паспалітая, 16-17 стст.) захоўваецца ў асноўным фондзе ДУ «Любанскі музей народнай славы».
Нематэрыяльныя аб'екты зарэгістраваны на тэрыторыях Асавецкага, Рэчанскага і Камунараўскага сельскіх Саветаў.
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Любанскага раёна
Матэрыяльныя нерухомыя гісторыка- культурныя каштоўнасці
Мемарыяльны комплекс савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам, брацкія могілкі
Культавы камень з свідравінамі
Курганны могільнік, Смольгава-1
Курганны могільнік, Смольгава-2
Мемарыяльны комплекс “Востраў Зыслаў”
Матэрыяльныя рухомыя гісторыка-культурныя каштоўнасці
Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці
Тэхналогіі і традыцыі выпякання хатняга хлеба